Знайсці
17.08.2017 / 17:313РусŁacБел

Фірма «Гранітны свет» усталявала помнікі на магілах бацькоў і сястры Васіля Быкава

Адзін з уладальнікаў фірмы «Гранітны сьвет» Іван Бакіноўскі, які бясплатна зрабіў помнікі.

Кошт трох помнікаў склаў 1500 даляраў.

Бацькі Васіля Быкава — Уладзімер Фёдаравіч і Ганна Рыгораўна — пахаваныя ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну, дзе пражылі ўсё жыцьцё. Сястра Валянціна — у вёсцы Ваўчо.

17 жніўня на могілкі прыехалі адзін з уладальнікаў фірмы «Гранітны сьвет» Іван Бакіноўскі, яго брат, а таксама яшчэ сем чалавек, сярод якіх два валянтэры з Заслаўя.

На магіле Валянціны Быкавай не было помніка, толькі часовы крыж. Яна памерла ў 2016 годзе. А на магілах бацькоў Васіля Быкава старыя помнікі з гранітнай крошкі з часам папсаваліся.

Таму грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка прапанаваў грамадой сабраць грошы на новыя, з больш трывалага матэрыялу. Сабралі толькі 150 даляраў, іх Лабадзенка перадаў уладальнікам фірмы «Гранітны сьвет».

Зрабіць і паставіць тры помнікі, паводле Івана Бакіноўскага, каштавала каля 1500 даляраў.

Ён падкрэсьліў, што вырабіў помнікі бясплатна, бо лічыць гэта справай гонару.

Сам Васіль Быкаў пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках.

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера