Знайсці
20.08.2017 / 10:205РусŁacБел

20 жніўня — Дзень Украіны ў Мінску

20 жніўня (13.00 — 17.00; 20.30 — 22.30) ў Мінску на тэрыторыі Верхняга горада адбудзецца Свята ўкраінскай культуры, прысвечанае 26-й гадавіне Незалежнасці Украіны.

Арганізатары: Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Беларускае грамадскае аб'яднанне ўкраінцаў «Ватра».

Рэжысёр-пастаноўшчык і вядучы — Глеб Кудрашоў (Украіна).

У святочным мерапрыемстве возьмуць удзел творчыя калектывы ўкраінскіх грамадскіх арганізацый Беларусі, а таксама выканаўцы з Украіны: тытульны калектыў Палтаўскай абласной філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў ансамбль «Чураіўна» і яго вядучыя салісты: народная артыстка Украіны Наталля Хаменка, а таксама Лідзія Крэтава і Аляксандр Дубавы. Непаўторным каларытам народнай і аўтарскай песні парадуе гасцей заслужаная артыстка Украіны Яраслава Рудэнка.

Вячэрняя праграма складзена з твораў залатога фонду ўкраінскай эстрады ў выкананні ансамбля «Чураіўна».

Арганізатары свята прапануюць гасцям тэматычную віктарыну, арыгінальныя прызы, нацыянальныя сувеніры і кнігі. Непаўторную атмасферу свята створаць таксама выстава вышыўкі і традыцыйных рамёстваў, кірмаш майстроў народнай творчасці, а таксама стравы ўкраінскай кухні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930