Знайсці
16.08.2017 / 22:06РусŁacБел

Forbes назваў Эму Стоўн самай высокааплатнай акторкай 2017 года 

Другое месца рэйтынгу заняла Джэніфер Эністан з прыбыткам у $ 25,5 млн, трэцяе - Джэніфер Лоўрэнс, якая атрымала $ 24 млн.

Часопіс Forbes прызнаў Эму Стоўн самай высокааплатнай актрысай свету. Паводле рэйтынгу за 2017 год, які быў апублікаваны на сайце выдання ў сераду, зорка фільма «Ла-Ла Ленд» (La La Land, 2016) зарабіла за апошні год $ 26 млн.

Другое месца ў спісе аддадзена Джэніфер Эністан ($ 25,5 млн). У адрозненне ад Стоўн 48-гадовая актрыса атрымлівае дывідэнды не столькі ад пракату карцін, колькі за кошт рэкламных кантрактаў з такімі кампаніямі, як Emirates airlines, Smartwater і Aveeno, а таксама з вытворцам тавараў па догляду за валасамі Living Proof. 

Амерыканка Джэніфер Лоўрэнс за мінулы год апусцілася ў спісе з першага на трэцяе месца, зарабіўшы $ 24 млн. Меліса Макарці змяніла другую на чацвёртую пазіцыю з $ 18 млн. Замкнула «першую пяцёрку» лідэраў Міла Куніс ($ 15,5 млн), якая рэкламуе віскі. Дэбютанткай рэйтынгу стала брытанка Эма Уотсан, якая падзяліла шостае месца ($ 14 млн) з грамадзянкай ЗША і ПАР Шарліз Тэран ($ 14 млн).

Па ацэнцы Forbes, дзесяць самых высокааплатных акторак свету сумарна зарабілі $ 172,5 млн за справаздачны перыяд ад 1 чэрвеня 2016 года да 1 чэрвеня 2017 года. Гэта на 16% менш, чым у мінулым годзе ($ 205 млн).

Роля Міі ў фільме «Ла-Ла Лэнд» прынесла Эме Стоўн узнагароду Гільдыі кінаакцёраў ЗША, прэмію «Залаты глобус» і «Оскар». Актрыса раней вылучалася на прэмію Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў за ролю другога плана ў стужцы «Бёрдмэн» (Birdman, 2014).

tass.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера