Знайсці
16.08.2017 / 18:50РусŁacБел

Хакеісты мінскага «Дынама» перамаглі «Ак Барс» у Кубку ЛЧ

Хакеісты мінскага «Дынама» перамаглі казанскі «Ак Барс» 3: 2 (0: 1, 0: 1, 2: 0, 0: 0, 1: 0) у серыі булітаў і згуляюць за трэцяе месца ў Кубку Латвійскіх чыгунак, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Пачатак матчу ў Рызе склаўся не дужа ўдала для падапечных Гордзі Дуайера. Беларуская каманда прапусціла па голу ад супернікаў у першым і другім перыядах - 0:2. Аднак у трэцім «зубры» паспяхова дзейнічалі падчас розыгрышу большасці. Аўтарам закінутай шайбы стаў Яўген Кавыршын. На 58-й хвіліне ён змог зрабіць галявы дубль - 2:2. У авертайме галоў не было, а ў серыі булітаў мацнейшымі былі мінчане.

Галы закінулі Ягор Шаранговіч і Роб Клінкхамер. Найлепшым гульцом у складзе «Дынама» прызнаны шведскі галкіпер Юнас Энрот.

Мінскае «Дынама» ў Кубку ЛЖД 17 жніўня згуляе за трэцяе месца. Супернік «зуброў» вызначыцца па выніках супрацьстаяння рыжскага «Дынама» і яраслаўскага «Лакаматыва». У выпадку перамогі расійскай каманды за бронзу дынамаўцы зноў згуляюць з казанцамі.

Турнірнае становішча: «Дынама» (Рыга) - 6 ачкоў (2 гульні), «Ак Барс» - 4 (3), «Лакаматыў» - 3 (2), «Дынама» (Мінск) - 2 (3).

Кубак Латвійскіх чыгунак праводзіцца ад 2009 года. Мінскае «Дынама» пяць разоў брала ў ім удзел, але беларускай камандзе ні разу не ўдавалася трапіць у прызёры. Для падапечных Гордзі Дуайера Кубак ЛЧ з'яўляецца заключным падрыхтоўчым турнірам перад пачаткам выступу ў 10-м сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі, у якой мінчукі стартуюць 23 жніўня хатняй сустрэчай з фінскім «Йокерытам».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера