Даслаць навіну
Знайсці
16.08.2017 / 17:02 33

«Я такой прыгожай ніколі не была!» — ФОТЫ беларускай дзяўчынкі

Ідэя зладзіць летнюю фотасесію ў вышыванцы нарадзілася сама сабой — шкада было хаваць такую прыгажосць у шафе. Тым больш, маці дзяўчынкі Насці сама фатограф, грэх было не ўзяць у рукі камеру.

«Мы жывём у Слоніме, Насця займаецца ў мясцовым моладзевым аб’яднанні «Віта-Стайл», якім кіруе Віталь Жылінскі. На пачатку лета мы ўдзельнічалі ў конкурсе моды ў Вільні [дзе Насця атрымала тытул «Міс Грацыя» — НН]. Былі тры выхады: у бальнай сукенцы, нацыянальным строі і студыйным вобразе. Наш нацыянальны строй выйшаў проста шыкоўным, — распавядае маці Ірына Аліфер. —

Хочацца, каб людзі бачылі, як пяшчотна, прыгожа можна выглядаць у вышыванцы. Мы патрыёты, мы за тое, каб Беларусь квітнела, таму вырашылі падзяліцца здымкамі і вось такім чынам падтрымаць нацыянальны стыль».

Сукенка шылася ўручную.

«Вырабіла яе майстар на ўсе рукі, што жыве непадалёк ад нас у вёсцы. Яна прафесійна гэтым не займаецца, але вось проста ўмее: усё ў яе нітачка да нітачкі, гузік да гузіка. Тканіна — натуральны лён, — кажа Ірына. — Шылася сукенка спецыяльна на выступленне, яна зборная — з кашулі і спадніцы».

Дызайн яе падгледзелі ва ўкраінцаў, але папрацавалі з сімволікай, аздобілі беларускім арнаментам.

Ірына кажа, што вельмі хацелася б, каб сукенка не ляжала проста так. Насця праз пару тыдняў пойдзе ў трэці клас, галоўным строем будзе школьная форма.

«Добра, што хоць фотасесію можна зладзіць. Хацелася б, канечне, яшчэ кудысьці апрануць гэтую дзівосную прыгажосць, — прызнаецца Ірына. —

Насці гэты строй падабаецца больш, чым бальная сукенка. Яна кажа: «Мама, я такой прыгожай ніколі не была». У нас шмат розных сукенак, і пышных, і не пышных, але гэтую яна палюбіла больш за ўсё».

НР

0
Друг / адказаць
21.08.2017 / 21:27
Если эта одежда ей нравится - пусть постоянно в ней ходит.
0
Выкручанскi Мiця / адказаць
22.08.2017 / 09:27
....з ГЭТАГА пачынаецца Радзiма !
1
так-так / адказаць
23.08.2017 / 06:49
"ФОТЫ беларускай дзяўчынкі ў дзівосным нацыянальным строі" І дзе тут нацыянальны строй? Ці цяпер любая вышыванка так называецца?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2016 2017 2018
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30