Знайсці
22.08.2017 / 10:0615РусŁacБел

Ліст чытача: «Адна маці радзіла, другая ср*ць вадзіла»

Шаноўная рэдакцыя «Наша Ніва»!

У Рэспубліцы Беларусь доўгі час ідзе размова пра тое, што беларуская мова не функцыянуе як дзяржаўная мова Беларусі, а як дапаможная да расейскай мовы, і тут гэтак званае «дзвюхмоўе» дае болей правоў расейскай мове. Беларуская мова церпіць недахопы ва ўсіх галінах навукі. Самае галоўнае — адсутнасць універсітэта, дзе ўсе прадметы выкладаліся б па-беларуску. Дык чаму беларус можа пышыцца мовай чужынца? Гэта абсурд! Гэтак цягнецца гадамі.

Дзвюхмоўе — гэта як дзве нянькі. Дзіця будзе без носа. І яшчэ можна сказаць: адна маці радзіла, другая ср*ць вадзіла.

Надышоў час, каб беларуская мова заняла пачэснае месца ў дзяржаве Беларусь. Толькі тады для народа настане палёгка. 

З пашанай, Кастусь Верабей, Фармінгдэйл (ЗША), найстарэйшы падпісчык «Нашай Нівы»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера