Даслаць навіну
Знайсці
16.08.2017 / 14:37 63

Пуцін прапанаваў абавязаць Беларусь развярнуць нафтапрадукты на расійскія парты

Порт Усць-Луга на Балтыцы. Фота img-fotki.yandex.ru.

Прэзідэнт Расіі прапанаваў абавязаць беларускія нафтаперагонныя заводы выкарыстоўваць расійскую інфраструктуру для перавозкі нафтапрадуктаў. Такую ініцыятыву Уладзімір Пуцін агучыў на нарадзе па развіцці транспартнай інфраструктуры Паўночнага Захаду Расіі, паведаміў ТАСС.

«Гэта трэба абмяркоўваць у больш шырокім фармаце. Бо на беларускіх НПЗ перапрацоўваецца наша нафта, іншай там няма і наўрад ці з'явіцца, таму гэта трэба запакетаваць — атрыманне нашай нафты ад адпаведных пытанняў выкарыстання нашай інфраструктуры», — заявіў Пуцін.

Кіраўнік Расійскай чыгункі Алег Белазёраў паскардзіўся прэзідэнту Расіі, што беларусы адмаўляюцца ад паслуг расійскай чыгункі на карысць прыбалтыйскай інфраструктуры. «Наконт нафтаналіву мы далі 50-працэнтную зніжку для перавозкі з беларускіх заводаў, але беларускія заводы пакуль не выкарыстоўваюць ні Усць-Лугу, ні Санкт-Пецярбург, а едуць у рэспублікі Прыбалтыкі. Мы вядзем дыскусію, яны кажуць, што ў іх доўгатэрміновыя кантракты на гэтую тэму заключаны, але мы стараемся выбудоўваць з імі дыялог», — сказаў Белазёраў.

Аб'ёмы закупкі расійскай нафты — адно з самых балючых пытанняў беларускай эканомікі, якое можа забяспечыць як яе рост, так і сур'ёзнае падзенне.

У прыватнасці, па дадзеных Даследчага цэнтра ІПМ, базавы прагноз на 2018 год (ён рэалізуецца пры пастаўцы з Расіі 23 млн тон нафты ў год) і альтэрнатыўны (18 млн тон). прадугледжваюць зусім розны прырост ВУП — 2,7% па базавым сцэнары і ўсяго 0,5% — па альтэрнатыўным, піша Tut.by.

У 2016 годзе Беларусь экспартавала 13 млн тон нафтапрадуктаў. Ужо даўно асноўны транзіт беларускіх нафтапрадуктаў ажыццяўляецца праз парты Літвы і Латвіі ў сілу геаграфічнай блізкасці. Расійскі бок мяркуе, што зніжэнне тарыфаў стымулюе перавод нафтавых грузаў з прыбалтыйскіх партоў у парты РФ. Улады Расіі прынялі рашэнне да 2018 года спыніць экспарт нафтапрадуктаў праз парты Клайпеды (Літва), Вентспілса і Рыгі (Латвія), загрузіўшы свае ўласныя магутнасці на Балтыйскім і Чорным моры (Усць-Луга, Прыморск і Новарасійск).

Але краіны Балтыі таксама не сядзяць склаўшы рукі. У прыватнасці, у пачатку гэтага года ў Мінску было адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва Латвійскай чыгункі, каб «спрыяць супрацоўніцтву ў галіне чыгуначных перавозак і ўмацаваць супрацоўніцтва ў сферы транзіту і лагістыкі». Кіраўніком прадстаўніцтва ЛЧ у Мінску стала Уна Вітола, папярэдні прадстаўнік Міністэрства камунікацый Латвіі ў Расіі. У 2016 годзе па чыгунцы з Беларусі ў Латвію было перавезена 15,6 млн тон грузаў (у тым ліку 5,4 млн тон нафтапрадуктаў, што склала 79% усіх нафтаналіўных грузаў, перавезеных па латвійскіх рэйках).

4
Анатоль / адказаць
17.08.2017 / 11:41
Умный поймёт, дурак никогда.
"И если спред между низкими ценами импорта и высокими ценами экспорта в 2015-ом году номинально сократился более чем вдвое, то благодаря новым договоренностям, по которым пошлина на экспорт нефтепродуктов, ранее (2011-2014 гг) уплачиваемая Беларусью в российский бюджет, и которая срезала часть доходности нефтяного бизнеса, теперь (с 2015-го) в полном объеме поступает в белорусский бюджет, в результате чего общий доход от экспортно-импортных операций в области нефти и нефтепродуктов резко увеличился.Беларусь ввезла в 2015-м году 24,64 млн т нефти и нефтепродуктов, а экспортировала, после ректификации, 18,64 млн т (без учета своей нефти), значит, в стране остались около 6 млн т на собственные нужды (потери при ректификации составляют считанные проценты).Экспорт нефти и нефтепродуктов (без учета собственной нефти) в денежном выражении превысил в 2015-ом году сумму их импорта на $1,249 млрд. Получается, что кроме этого чистого дохода, все оставшиеся в стране нефтепродукты, достались бесплатно, и вся выручка от их продажи внутри страны - чистый доход."

1
Русский баларус / адказаць
17.08.2017 / 22:57
metsavend,пока они мечтают, а 700 тыс. белоруссов зарабатывают там и из них половина хочет получить гражданство. что не так? 
0
ГЫГЫГЫ / адказаць
18.08.2017 / 08:11
якия знижки на 50%????? - дураць як за уседы.
на нарадах пра знижки труць, а на сам рэч плата за павяртанне пустых вагонау з пачатку года павяличылася у ПЯЦЬ (!!!!!) разоу - вось и усе вашия знижки!
Нельга да их исци - у их адна мэта захапаць нашыя нпз и падзялиць памиж членами "кааператыва."
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера, каб узяць удзел у апытанні
Загружаецца...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2016 2017 2018
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30