Знайсці
16.08.2017 / 13:1924РусŁacБел

Гамяльчук абвясціў сябе нашчадкам Рурыкавічаў з Раманавымі і патрабуе грошы ад расейцаў «за выкарыстанне фамільнага герба»

У мэрыю расійскага горада Уладзіміра прыйшоў ліст ад жыхара Гомеля. Мужчына патрабуе ад горада грошай за карыстанне гербам. Піша, што ён нашчадак Рурыкавічаў, таму хоча свой працэнт.

Называе сябе беларускі «княжыч» арыгінальна — Сяргей Раманаў Рурык. Пры гэтым сапраўднае прозвішча яго Бандарэнка, сам ён жыве ў Гомелі, але чаму лічыць сябе княжацкім нашчадкам, невядома. Прынамсі, у перапісцы Сяргей не змог даць ніякіх доказаў. У якасці аргумента «Раманаў-Рурык-Бандарэнка» параўноўвае сваю фатаграфію з партрэтам Вялікага Князя Міхаіла Раманава, паведамляе расійскі партал kluch.media.

Сяргей называе дынастыю Рурыкавічаў «татавай сям'ёй» і лічыць сябе яе правапераемнікам. А заадно і правапераемнікам сям'і Раманавых.

Акрамя таго, ён патрабуе прызнаць, што герб уладзімірскіх князёў ў 1992 годзе быў прысвоены Уладзіміру самавольна. А паколькі Сяргей — законны спадчыннік князёў і цароў, то маўляў, хай горад плаціць яму за выкарыстанне льва на сваім гербе.

«Раманаў Рурык» патрабуе 0,15% ад агульнага бюджэту горада. Напрыклад, у 2016 годзе бюджэт Уладзіміра склаў каля $110 мільёнаў, так што «роялці за герб» склалі б каля $165 тысяч.

Незразумела, ці то мужчына троліць уладзімірскіх чыноўнікаў, ці то мае праблемы з псіхікай. Раней ён ужо пісаў запыты ў розныя інстанцыі. Часам падпісваў іх так: «Романов Рюрик князь Мономах Второй Сергей Арсеньевич». Адрас быў пазначаны як «ул. Советская, город Гомель, Черниговское княжество, Киевская Русь»

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930