Знайсці
16.08.2017 / 07:218РусŁacБел

Гэтай восенню канікулы для школьнікаў будуць максімальна доўгімі

Фота Сяргея Гудзіліна

Рэч у тым, што 7 лістапада — выходны дзень і выпадзе ён у гэтым годзе на аўторак.

Таму восеньскія канікулы будуць доўжыцца ажно 10 дзён з 29 кастрычніка (нядзеля) па 7 лістапада ўключна, інфармуе Мінадукацыі. Але і субота 28 кастрычніка, імаверна, будзе для часткі дзяцей выходным.

Звычайна асеннія канікулы доўжацца тыдзень, але ў 2016 годзе яны складалі дзевяць дзён, бо 7 лістапада было ў панядзелак.

Зімовыя канікулы будуць працягвацца з 24 снежня (нядзеля) па 7 студзеня (нядзеля).

Вясновыя — з 25 сакавіка (Дзень Волі ў наступным годзе будзе адзначацца ў нядзелю) і доўжыцца да 1 красавіка ўключна.

Для вучняў 1 і 2 класаў з 12 па 18 лютага прадугледжаны дадатковыя вакацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930