Знайсці
15.08.2017 / 19:343РусŁacБел

Буфон, Месі і Раналду прэтэндуюць на званне найлепшага футбаліста Еўропы-2016/17

Толькі тры футбалісты засталося ў спісе прэтэндэнтаў на званне найлепшага гульца Еўропы сезона 2016/17 па версіі Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА).

У шорт-ліст увайшлі галкіпер італьянскага «Ювентуса» Джанлуіджы Буфон, аргентынскі форвард іспанскай «Барселоны» Ліянэль Месі і партугальскі нападаючы мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду. Гэты спіс быў вызначаны па выніках галасавання 80 трэнераў клубаў, якія гулялі ў мінулым сезоне ў Лізе чэмпіёнаў і Лізе Еўропы, а таксама 55 журналістаў з усіх краін, якія ўваходзяць ва УЕФА.

На званне найлепшага футбаліста Еўропы прэтэндуюць гульцы, якія правялі мінулы сезон у еўрапейскім клубе. Улічваюцца матчы за клуб і зборную на ўнутранай і міжнароднай арэнах, прычым нацыянальнасць гульцоў значэння не мае.

Раней Месі і Раналду па два разы прызнаваліся найлепшымі футбалістамі Старога Свету, а Буфон яшчэ ні разу не атрымліваў гэты прыз. Узнагарода чарговаму лаўрэату еўрапейскага сезона будзе ўручана 24 жніўня ў Манака падчас лёсавання групавога этапу Лігі чэмпіёнаў-2017/18. У гэты ж дзень стануць вядомыя ўладальнікі новых прызоў УЕФА - найлепшыя гульцы Лігі чэмпіёнаў па амплуа (брамнік, абаронца, паўабаронца, нападаючы).

25 жніўня, падчас лёсавання групавога раўнда Лігі Еўропы будзе названы найлепшы футбаліст гэтага турніру мінулага сезону. На прыз прэтэндуюць тры прадстаўнікі пераможцы мінулай Лігі Еўропы, англійскага клуба «Манчэстар Юнайтэд»: шведскі форвард Златан Ібрагімавіч, французскі паўабаронца Поль Погба і яго армянскі калега па амплуа Генрых Мхітаран.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера