Знайсці
14.08.2017 / 22:054РусŁacБел

Чысты прыбытак «Газпрома» за паўгода ўпаў у 11 разоў

Расійская кампанія «Газпром» дала справаздачу аб падзенні чыстага прыбытку ў першым паўгоддзі 2017 года ў 11,2 раза ў параўнанні з такім жа перыядам 2016 года. Пры гэтым выручка кампаніі ў бягучым годзе ўзрасла на 5,8%, а валавы прыбытак скараціўся на 2,8%

Чысты прыбытак «Газпрома» ад студзеня да чэрвеня 2017 года склала 17,4 млрд расійскіх рублёў, што ў 11,2 раза менш, чым за першыя шэсць месяцаў 2016 года. Аб гэтым паведамляецца ў справаздачы на сайце кампаніі.

Пры гэтым выручка за справаздачны перыяд бягучага года ўзрасла на 5,8%, да 2,089 трлн. Валавы прыбытак скараціўся на 2,8%, да 852,3 руб. Прыбытак ад продажаў кампаніі скараціўся на 13,1%, да 191,8 руб.

У пачатку жніўня «Інтэрфакс», прагназуючы падзенне прыбытку «Газпрома» за першае паўгоддзе, пісаў, што паказчыкі кампаніі маглі знізіцца з-за росту курсу еўра да рубля і праведзенай «Газпромам» пераацэнкі асноўных сродкаў, што прывяло да росту амартызацыі і сабекошту прадукцыі.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера