Знайсці
14.08.2017 / 21:0618РусŁacБел

Трамп: ККК, неанацысты і белыя расісты выклікаюць агіду

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што праваахоўныя органы краіны не пашкадуюць ніякіх рэсурсаў для абароны амерыканскіх грамадзян. Паводле яго слоў, тыя, хто здзяйсняе акты гвалту на глебе нецярпімасці, не пазбегнуць адказнасці.

«Ку-клукс-клан, неанацысты, прыхільнікі ідэй пра перавагу белай расы і іншыя групоўкі, што распальваюць нянавісць, агідныя ўсяму таму, чым даражаць амерыканцы», — заявіў прэзідэнт.

Трамп выступіў з рэзкім асуджэннем «зла расізму» ў Шарлатсвіле, а таксама «злачынцаў і іншай шантрапы, уключаючы ККК».

У канцы мінулага тыдня шматлікія прыхільнікі ўльтраправых ідэяў прыбылі ў горад Шарлатсвіль у штаце Вірджынія, каб выказаць пратэст супраць планаў гарадскіх уладаў дэмантаваць статую генерала Роберта Лі — аднаго з прыкметных удзельнікаў грамадзянскай вайны ў ЗША, які змагаўся на баку Поўдня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930