Знайсці
14.08.2017 / 19:04РусŁacБел

Новы iPhone, магчыма, будзе прадстаўлены ў новым колеры «золата з чырванню»

Наступная хваля чутак з Кітая прынесла новую назву iPhone 8 у колеры «золата з чырванню» (залаціста-медны колер). На форуме Weibo з'явіліся дадзеныя, паводле якіх партнёры Apple з завода Foxconn, што займаецца вырабніцтвам прыладаў «Эпл», называюць навінку iPhone Blush Gold.

Пра гэта напісаў у сваім Twitter нехта Бенджамін Гескін, спасылаючыся на ўласныя крыніцы.

Акрамя гэтага, у тым жа твіце Гескін згадаў, што новы iPhone будзе прадстаўлены толькі з аб'ёмам памяці ў 64 Гб і 128 Гб. Прычыны рашэння Apple адмовіцца ад варыянту з 256 Гб памяці пакуль застаюцца невядомымі.

Нагадаем, што Apple рыхтуе да выпуску ў наступным месяцы не толькі iPhone 7s і iPhone 7s Plus, але і юбілейны iPhone 8, прысвечаны 10-годдзю смартфона. Чакаецца, што iPhone 8 стане першым смартфонам Apple з бязрамачным OLED-дысплэем, сістэмай распазнання асобы і наборам іншых новых функцый.

macdigger.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930