Знайсці
12.08.2017 / 14:245РусŁacБел

Пенсіянера, які тануў у Дняпры, выратавалі дзякуючы пажару

70-гадовы пенсіянер з Оршы ледзь не патануў у Дняпры, на яго шчасце побач апынуліся выратавальнікі, якія прыехалі на пажар.

Разлік пажарных ужо завяршыў тушэнне будаўнічага смецця на тэрыторыі былога дзіцячага аздараўленчага летніка «Зорка» каля вёскі Чырвоная Харкаўка Аршанскага раёна, калі атрымаў паведамленне чалавека, які тануў у Дняпры.

Дзякуючы таму, што пенсіянер купаўся літаральна за 100 метраў ад месца пажару, ратавальнікі паспелі дастаць яго з вады. Пажылы мужчына быў ужо без прытомнасці, але, калі яму аказалі першую дапамогу, прыйшоў у сябе. Пасля гэтага пажарныя перадалі пенсіянера брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі, паведамляецца ў групе «МНС Віцебск»

Народныя навіны Віцебска

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930