Знайсці
11.08.2017 / 22:068РусŁacБел

«Здзелка стагоддзя»: шэсць будынкаў у мінскай прамзоне прадалі за 23 рублі

Іх агульная плошча — 13 тысяч квадратаў.

Дзяржаўная маёмасць упершыню прададзеная па пачатковай цане, роўнай адной базавай велічыні, з аўкцыёну ў сталіцы, паведамляе агенцтва «Мінск-навіны». Гэта комплекс незавершаных будаўніцтвам будынкаў з ачышчальнымі і інжынернымі збудаваннямі на вуліцы Каржанеўскага, 18Б-18Б/5, паведамілі ў фондзе «Мінскгармаёмасць».

- Агульная плошча 6 будынкаў і збудаванняў - звыш 13 тыс. кв. м. Яны размешчаны на зямельным участку плошчай 1,8573 га, - адзначыў галоўны спецыяліст аддзела каштоўных папер і арганізацыі таргоў Мінскага гарадскога тэрытарыяльнага фонду дзяржаўнай маёмасці Дзмітрый Собалеў. - Цяпер пакупніку неабходна ўзгадніць будучае прызначэнне аб'екта з камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама. Акрамя таго, не пазней за два гады з дня ўзгаднення ён павінен распрацаваць і зацвердзіць праектную дакументацыю на будаўніцтва, а затым завяршыць усе працы на аб'екце ў адпаведнасці з нарматыўнымі тэрмінамі.

Па словах Д. Собалева, практыка рэалізацыі незапатрабаваных на звычайных аўкцыёнах аб'ектаў за адну базавую велічыню будзе працягнутая і ў будучыні. Дарэчы, пры такім спосабе продажу дзяржмаёмасці права арэнды зямельнага ўчастка даецца без аплаты заключэння арэнднай дамовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930