Знайсці
11.08.2017 / 21:05РусŁacБел

Беларускія юнакі ўзялі восем медалёў на юніёрскім ЧС па тайскім боксе

Беларускія спартсмены заваявалі 8 узнагарод на юніёрскім чэмпіянаце свету па тайскім боксе ў Бангкоку, які прайшоў пад эгідай Міжнароднай федэрацыі тайскага бокса (IFMA), паведамляе карэспандэнт БелТА.

На найвышэйшую прыступку п'едэстала сярод юніёраў падняліся беларускія атлеты Алег Ліхтаровіч (вагавая катэгорыя - 71 кг) і Фёдар Колтун (86 кг). Сярод малодшых залатую ўзнагароду заваяваў наш спартсмен Ілья Сырыцкі (36 кг). Срэбным прызёрам спаборніцтваў сярод старэйшых юнакоў стаў прадстаўнік беларускай каманды Давід Іваноў (54 кг).

Бронзавыя ўзнагароды заваявалі: Андрэй Варонік (40 кг) і Даніла Квач (60 кг), ва ўзроставай катэгорыі старэйшыя юнакі, а таксама юніёры Рыгор Рапенко (57 кг) і Даніла Ярмоленка (60 кг).

У агульнакамандным медальным заліку беларуская зборная заняла 5-е месца. На найвышэйшай прыступцы п'едэстала размясцілася каманда Тайланда, на другім - Расіі, бронзавай узнагароды ўдастоіліся аўстралійскія тайбаксёры.

У юніёрскім чэмпіянаце свету ў Бангкоку (Каралеўства Тайланд) узялі ўдзел больш за 1200 спартсменаў з 78 краін. Беларусь прадстаўлялі 17 атлетаў у чатырох узроставых катэгорыях: кадэты (10-11 гадоў), малодшыя юнакі (12-13 гадоў), старэйшыя юнакі (14-15 гадоў) і юніёры (16-17 гадоў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930