Знайсці
11.08.2017 / 20:59РусŁacБел

Трамп — Пхеньяну: Войска ЗША ў поўнай баявой гатоўнасці

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што амэрыканскае войска знаходзіцца « у поўнай баявой гатоўнасьці» на выпадак «неабдуманых» дзеяньняў Паўночнай Карэі.

У сваім твітэры Трамп выказаў надзею, што лідэр КНДР Кім Чэн Ын зьменіць свой курс. Перад гэтым дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва КНДР абвінаваціла амэрыканскага лідэра ў нагнятаньні напружанасьці.

У пятніцу ж агенцтва Associated Press паведаміла аб таемных дыпляматычных кантактах паміж амэрыканскім і паўночнакарэйскім высокапастаўленымі прадстаўнікамі, якія абмяркоўваюць у тым ліку і двухбаковыя адносіны. Па словах крыніцы Associated Press, перапіска спэцпрадстаўніка ЗША па КНДР і супрацоўніка паўночнакарэйскай місіі пры ААН не прывяла да паслабленьня напружанасьці, але можа паслужыць асновай для больш сур'ёзных перамоваў. Паўночная Карэя пакуль не камэнтуе гэтую інфармацыю.

Штодзённы абмен Вашынгтона і Пхеньяна пагрозьлівымі рэплікамі выклікаў занепакоенасьць многіх сусьветных лідэраў. Нямеччына, Кітай і Расія заклікалі ўсе бакі да стрыманасьці.

ЗША і Паўднёвая Карэя, у сваю чаргу, заявілі аб працягу падрыхтоўкі да шырокамаштабных сумесных ваенных вучэньняў у жніўні, якія раней КНДР назвала «рэпэтыцыяй вайны».

Пхеньян адпрэчвае прынятую 5 жніўня рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН аб значным узмацненьні жорсткасьці санкцый супраць КНДР у адказ на яе нядаўнія запускі балістычных ракет, якія, як сьцьвярджаецца, здольныя несьці ядзерны зарад і даляцець да Злучаных Штатаў.

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930