Знайсці
11.08.2017 / 20:166РусŁacБел

Найстарэйшы ў свеце мужчына памёр ва ўзросце 113 гадоў. Ён перажыў Халакост і выжыў у Асвенціме

Найстарэйшы ў свеце мужчына памёр у ізраільскім горадзе Хайфе ва ўзросце 113 гадоў. Пра гэта паведамляе The Haaretz.

Ісраэль Крыстал (Крышталь) нарадзіўся ў Жарнуве (каля Лодзі, тады Расійская імперыя) у верасні 1903 года.

Ісраэль працаваў на сямейнай кандытарскай фабрыцы. У 1940 годзе, ён разам з астатнімі габрэямі быў змешчаны ў гета, але і там працягваў трымаць лаву прысмакаў. Магчыма, цукеркі і шакалад выратавалі яму жыццё. Пазней ён успамінаў: гета пусцела, яго суседзяў адпраўлялі ў канцлагеры, а ён з сям'ёй заставаўся ў краме. Немцам падабаліся яго прысмакі, і яны набівалі самымі лепшымі цукеркамі свае кішэні, піша newsru.co.il.

Але ў 1944 годзе, калі быў атрыманы загад ліквідаваць гета, дзеці Ісраэля Крышталя былі забітыя, а ён разам з жонкай быў адпраўлены ў Асвенцім. У 1945 годзе, пасля вызвалення з канцлагера, ён даведаўся, што яго жонка загінула, а сам Ісраэль важыў 33 кілаграмы.

Вярнуўся ў Лодзь, ажаніўся другі раз, а ў 1950-м пераехаў у Ізраіль, дзе працягнуў справу, якой зарабляў да вайны — вытворчасцю цукерак.

Пасля смерці японца Ясутара Каідэ ў 2016 годзе Крыстал ва ўзросце 112 гадоў быў прызнаны самым старым у свеце мужчынам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера