Знайсці
11.08.2017 / 20:04РусŁacБел

На літоўскай мяжы да 17 жніўня чакаюцца чэргі: збой праграмнага забеспячэння

Збой праграмнага забеспячэння адбыўся ва ўсіх літоўскіх пунктах пропуску на мяжы, паведамілі БелТА ў Дзяржпагранкамітэце.

«Па інфармацыі літоўскага боку, у пунктах пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог»), «Лаварышкес» («Катлоўка»), «Шальчынінкай» («Беняконі»), «Райгардас» («Прывалка»), «Шумскас» («Лоша») з-за збою ў праграмным забеспячэнні, папярэдне, да 17 жніўня мытнае афармленне грузавога транспарту пры руху як на ўезд, так і на выезд з Літвы будзе здзяйсняцца ў ручным рэжыме», - гаворыцца ў паведамленні.

Грамадзянам і перавозчыкам, якія плануюць паездкі ў Літву, рэкамендуюць улічваць гэтую інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.

Паводле інфармацыі ДПК на 20.00, на мяжы з Літвой у пункце пропуску «Каменны Лог» у чарзе знаходзяцца 200 грузавых аўтамабіляў, у «Прывалцы» - 60, «Беняконях» - 81, «Катлоўцы» - 100 и 10 легкавікоў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930