Знайсці
11.08.2017 / 18:241РусŁacБел

У Егіпце з-за памылкі работніка станцыі сутыкнуліся цягнікі: больш за 30 ахвяраў, 90 параненых

Колькасць загінуўшых пры сутыкненні двух цягнікоў у раёне егіпецкай Александрыі вырасла да 36 чалавек, каля 90 атрымалі раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.

Усе пацярпелыя накіраваныя ў найбліжэйшыя бальніцы. Іх дакладная колькасць будзе высвятляцца.

Паводле папярэдніх звестак, пасажырскі цягнік, які накіроўваўся з Каіра, урэзаўся ў цягнік Порт-Саід - Александрыя, які спыніўся з-за паломкі. У выніку некалькі вагонаў сышлі з рэек.

Прычынай сутыкнення, як паведамілі пазней, стаў чалавечы фактар - работнік станцыі памыліўся, калі даваў сігнал семафора.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера