Знайсці
13.08.2017 / 16:0149РусŁacБел

Якую інфармацыю пра карыстальнікаў інтэрнэту збіраюць спецслужбы Расіі? Апублікаваны спіс

На федэральным партале праектаў нарматыўных прававых актаў Расіі для грамадскага абмеркавання выкладзены праект закона, які ўтрымлівае абавязковыя патрабаванні да абсталявання і перадаваных дадзеных. 

Гэта тыя звесткі пра карыстальнікаў сацсетак, сайтаў і месенджараў, якімі цікавіцца ФСБ. 

Вось, што хочуць ведаць улады Расіі пра карыстальнікаў інтэрнэту:

  • імя, прозвішча і логін (псеўданім), а таксама дату нараджэння, адрас і нумар тэлефона
  • пашпартныя дадзеныя
  • спіс сваякоў і кола зносін
  • мовы, якімі валодае карыстальнік
  • дата і час рэгістрацыі і карыстання сервісам
  • тэксты паведамленняў, перададзеныя файлы і аўдыёзапісы размоваў
  • дадзеныя пра плацяжы
  • IP-адрас і месцазнаходжанне карыстальніка ў дадзены момант
  • уліковыя запісы ў іншых сістэмах 
  • некаторыя іншыя звесткі

У спецыяльны рэестр сэрвісаў, якія мусяць паведамляць дадзеныя пра сваіх карыстальнікаў, уваходзяць такія буйныя платформы, як Укантакце, Яндэкс, Мэйл.ру, Тэлеграм і іншыя. Гэта значыць, што расійскія спецслужбы будуць мець доступ і да дадзеных беларусаў, якія з'яўляюца карыстальнікамі гэтых сацсетак, сайтаў і мэсэнджараў.

ІП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930