Знайсці
11.08.2017 / 12:5126РусŁacБел

Амерыканскі адвакат Вікторыі Азаранка: Суддзя адмовіўся перадаваць справу ў Беларусь

Лаўра Васер, амерыканскі адвакат беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранка, распавяла TMZ Sports пра падрабязнасці справы аб апякунстве над васьмімесячнага сынам Леа, піша Tut.by.

instagram.com/vichka35

Бацька дзіцяці Білі Макіг, з якім Азаранка рассталася ў ліпені, звярнуўся ў суд Лос-Анджэлеса, які пастанавіў, што на час разгляду справы аб апякунстве Леа не можа пакідаць горад. Мяркуецца, што суд будзе доўжыцца мінімум да кастрычніка.

Гэта значыць, што Вікторыя вымушана будзе прапусціць US Open ці ж адмовіцца ад камунікацыі з сынам на час турніру.

Азаранка прапанавала аплаціць Білі Макігу білет на турнір у Нью-Ёрк, а таксама пакрыць выдаткі на яго пражыванне, але суддзя адхіліў гэтую заяўку.

Пазней з Беларусі паступіла заяўка на апякунства над Леа, якая была сапраўднай, бо бацькі дзіцяці маюць грамадзянства краіны, але па невядомых прычынах суддзя адмовіўся перадаваць справу ў беларускі суд.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера