Знайсці
11.08.2017 / 15:35РусŁacБел

Куды пайсці, калі вы малады і стаміліся ад Зыбіцкай

12 жніўня — сусветны дзень моладзі. «Наша Ніва» вырашыла, што прыспеў час ужо змяніць бары на нешта больш арыгінальнае. Мы беларускую моладзь любім і беражом, таму вось вам спіс ідэй, чым заняцца, пакуль вы маладыя і калі стаміліся тусавацца на Зыбіцкай. Праверана на сабе.

Патанчым?

Калі вам не хапае, напрыклад, гаманлівасці ў зносінах з людзьмі — проста танцуйце з імі. Напэўна, вы хацелі выглядаць гэтак жа крута, як Джон Траволта і Ума Турман у «Крымінальным чытве». Не тады, вядома, калі яны ляжалі ў лужыне крыві, а тады, калі танчылі. Каб навучыцца танцаваць гэтак жа, толькі яшчэ смачней, бо ў блізкім кантакце ці проста ў тактыльным кантакце з партнёрам, паспрабуйце сацыяльныя парныя танцы (кізомба, бачата, сальса). У іх не трэба прытрымлівацца выразнай завучанай схемы, як у бальных танцах. Тут няма шаблонаў, увесь танец — імправізацыя. З Умай Турман і Траволтам вам, вядома, патанчыць не ўдасца, затое ў вас дакладна будзе шанец павесці ўпадабаную дзяўчыну ці хлопца на кізомба — ці сальса — вечарыну. А можа, і не адну, бо на кізомба-вечарынках усе рады патанчыць і знаёміцца з рознымі людзьмі, а на занятках у школе танцаў «TUMBAO» падчас навучання вы праз кожныя 3—4 хвіліны заняткаў пераходзіце да наступнага партнёра.

За адзін занятак вы паспееце пагутарыць з усімі дзяўчынамі ў групе і навучыцеся танцаваць лепш, а ў жыцці будзеце адчуваць сябе ўпэўнена і вольна. Нядрэнна ж, праўда? У Мінску ў школе танцаў «TUMBAO» кожную суботу ладзяцца вечарынкі па парных танцах з лацінаамерыканскай і афрыканскай атмасферай. Такая канцэнтрацыя флірту, страсці і энергіі, як у кізомбе, сальсе, бачата, вам наўрад ці дзесьці яшчэ сустрэнуцца. Усім гэтым танцам можна навучыцца ў школе танцу «TUMBAO».

Там займаюцца інтэлігентныя і энергічныя людзі, якія апрыёры хочуць з вамі пагутарыць. Многія прыходзяць у «TUMBAO» з мэтай знайсці сяброў ці другую палавінку, таму ўсе ставяцца прыязна. Ульяна, вучаніца школы, распавяла, што на яе вачах за 3 гады ўтварылася шмат пар. Некаторыя нават выкладаюць цяпер разам. Сацыяльныя танцы добрыя тым, што і без падрыхтоўкі маладых людзей можа навучыцца весці партнёрку, а дзяўчатам — прытрымлівацца. Калі ў вас няма ніякага танцавальнага досведу і вы думаеце, што танцы — гэта не ваша, то на прыкладзе Ульяны можна пераканацца, што і без бэкграўнду можна навучыцца добра танцаваць.

Мужчынам школа «TUMBAO» дае добрыя зніжкі і прыгожых партнёрак, а дзяўчатам — цікавых і вельмі розных партнёраў. У жніўні і верасні школа арганізоўвае новы набор. Глядзіце больш інфармацыі тут.

«Позови своих друзей — поиграйте в мяч»

Паколькі моладзь у нас разнамасная, мы падабралі і ўніверсальны варыянт — парк актыўнага адпачынку 0,67. Тут знойдзе сабе занятак па душы і проста аматары паесці шашлыкоў, і больш актыўныя людзі. Зона адпачынку ў парку абсалютна бясплатная, а ў альтанцы з мангаламі можа сядзець да позняга вечара. Калі захочаце гуляць усю ноч да раніцы, як спяваў Цой, то ніхто вам не перашкодзіць: час не абмежаваны. У парку ёсць пейнтбол, лазертаг, страйкбол, вераўчаны парк, цір, арчэры-таг, скалодромы, актыўныя квэсты.

Адкрыты персанал адкажа на ўсе вашы пытанні, калі вы ўдзельнічаеце ў гэтых актыўнасцях ўпершыню. А яшчэ тут ёсць дымавыя шашкі, «граната» з фарбай і каляровыя дымы, так што гульня атрымаецца максімальна яркай і рэалістычнай. Фішка парку — бампербол. Гэта абсалютная навінка ў сегменце забаў. Расказваем, што галоўнае. Члены каманды апранаюць на сябе спецыяльныя надзіманыя шары і гуляюць у футбол. Адрозненне ад футбола ў тым, што тут пхацца не забараняецца, а вітаецца. Цяпер уявіце 10 недарэчных шароў, якія бегаюць па полі, спрабуюць забіць мяч, але пры гэтым увесь час адзін аднаго штурхаюць, катаюцца па траве і падаюць. Відовішча надзвычайнае і для Беларусі, шчыра скажам, арыгінальнае.

А яшчэ ёсць кампрамісны варыянт — гэта спартовыя квэсты. Яны ўяўляюць сабой комплекс: паласа перашкод, вераўчаны горад, скаладром, пад'ём на піраміду, вялікая джэнга, тралейны спуск, а-стэпер, пераправа на лодцы, цір і іншае.

Для больш кансерватыўных наведвальнікаў ёсць пляцоўкі для валейбола і фрысбі. А яшчэ ёсць шмат бонусаў: зніжка 10% для студэнтаў, бясплатная гульня для арганізатараў і бонусы для імяніннікаў. Можна ўзяць у пракаце экшн-камеру, а па выхадных бясплатна працуе фатограф. Шукайце парк на сайце 067.by або ў сацсетках «Укантакце», Instagram, Facebook.

Калі на стале не толькі піва

Пасля таго, як патанчылі і пастралялі ў сяброў фарбамі, можаце правесці час і больш спакойна. Рэдакцыя «Нашай Нівы», напрыклад, схадзіла ў краму настольных гульняў, і ўсе мы зразумелі, чым будзем займацца на гэтых выхадных.

Настольныя гульні, або настолкі, як іх называюць, зараз набралі велізарную папулярнасць за кошт сваёй разнастайнасці. Гэта цяпер не толькі забаўка, але і навучанне, псіхалагічны аналіз і развіццё творчых здольнасцяў. Напрыклад, аматарам дэдукцыі будзе цікава пагуляць у «Кодавыя імёны». Гэта найлепшая ў свеце настольная гульня для вечарынак, яна за кароткі час атрымала ўсе магчымыя і немагчымыя ўзнагароды, у тым ліку «Гульню года» ў Германіі — аналаг Оскара ў свеце настольных гульняў. Гульня пабудавана на асацыяцыях і каманднай працы. Ёсць версія са словамі, а ёсць і з малюначкамі.

Або вось «Манчкін» — у 2001 годзе пераможца амерыканскай прэміі Origins Awards у намінацыі «Найлепшая картачная гульня». Гэта ролевая гульня па форме, пародыя па змесце. Галоўная мэта — дасягнуць 10 ўзроўню. Але гэта так жа складана, як забіць гол у бамперболе. Толькі тут не надзіманыя шары перашкаджаюць, а розныя монстры і іншая нечысць. Увогуле, гульня цікавая, заблытаная і падыходзіць для кампаніі.

Яшчэ адна вельмі цікавая гульня — «Цытадэль». Ваша задача — пабудаваць самую лепшую Цытадэль. Вядома, тут ёсць месца інтрыгам і непажаданыя персанажы. Проста як у жыцці, праўда? У гульні вялікі выбар стратэгій, персанажаў са сваімі здольнасцямі і нават карт кварталаў.

Наша рэдакцыя ўсе гульні не паспела паспрабаваць, але ў вас ёсць усе шанцы. Прыходзьце ў nastolki.by, там вам падбяруць гульні на ваш густ. Якія хочаце: простыя, складаныя, кароткія, доўгія, забаўляльныя, захапляльныя, эканамічныя, псіхалагічныя, для развіцця, для забаўкі, для дзяцей, для дарослых, для пары, для кампаніі. На кожную трэцюю набытую гульню прадастаўляецца зніжка 10%. А яшчэ ў іх можна замовіць дастаўку. Больш інфармацыі тут.

Са штодзённай руціны ў іншую рэальнасць

Ну што ж, пасля спакойнага адпачынку можна зноў заняцца чым-небудзь актыўным. Напрыклад, прайсці квэст. Для тых, хто не ведае: пры праходжанні квэстаў гульцы часцей за ўсё працуюць у камандзе, рашаюць лагічныя задачы, праяўляюць спрыт.

Час квэста звычайна абмежаваны. Калі, напрыклад, вы праходзіце квэст пра логава маньяка і вашыя 60 хвілін скончыліся, то прабачце, але гэта ваш апошні квэст. Добра, жартуем, нічога страшнага не адбудзецца, таму што на самай справе арганізатары турбуюцца аб вашай бяспецы Такім чынам, бываюць яны розных відаў: гарадскія, жывыя і квэструмы. Апошнія — самыя распаўсюджаныя. Квэструм — гэта гульня ў рэальнасці, галоўная мэта якой — выбрацца з пакоя, выконваючы тэматычныя заданні. Часцей за ўсё з'яўляюцца квэструмы па фільмах, тэматыкі вельмі разнастайныя.

Каманда Extrareality прайшлі ўжо каля сотні квэстаў і сапраўды ў гэтым разбіраецца. У Беларусі існуе вялікая колькасць квэстаў (у Мінску іх каля 70, а па ўсёй Беларусі — больш за 100 квэструмаў), і ёсць партал, на якім яны ўсе сабраны — extrareality.by. Гэта такі каталог, які збірае ў сябе ўсе квэсты Беларусі. Платформа стваралася па прынцыпе расійскага сайта «Кінапошук». Людзі могуць выбраць гульню, паставіць ацэнку ці пакінуць водгук. На самай справе, акрамя таго, што гэта выдатны від адпачынку, гэта яшчэ і добры метад тымбілдынгу. Шматлікія кампаніі па ўсім свеце выбіраюць такую забаўку для сябе. Пагадзіцеся, што гэта куды больш інтэлектуальна, чым традыцыйны карпаратыў (пышныя застоллі ўжо не ў модзе). Паспрабуйце разам выбрацца з пакоя, рашаючы галаваломкі. У некаторых квэстах ўдзельнічаюць акцёры. Калі вы прыходзіце вялікай кампаніяй, то можна падзяліцца на каманды ў залежнасці ад пераваг. А яшчэ, як правіла, людзям вельмі цікава назіраць за тым, як іх калегі праходзяць квэсты. Асабліва калі квэсты жудасныя і ўдзельнікі віскочуць ад страху. Такія фетышы таксама бываюць.

У Extrareality ёсць рэйтынг квэстаў з падрабязным апісаннем. А яшчэ на сайце асобна сабраны квэсты з акцыямі і сніжкамі. Часта бываюць зніжкі студэнтаў і імяніннікаў. Калі хочаце зрабіць класны падарунак, то можаце купіць падарункавы сертыфікат.

Ноч. Вуліца. Ліхтар. Найдзёнаў

Для аматараў гурта Hurma — асобная прапанова. 14 жніўня пройдзе першы літаратурны вечар «Вершы By Kava». Будзе выступаць паэт, музыка і саліст гурта Hurma Мікіта Найдзёнаў. Прыходзьце а 19:00 на пр. Машэрава, 18. Дзяўчаты, спяшайцеся, колькасць месцаў абмежаваная.

Кацярына Гаспадарык

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера