Знайсці
11.08.2017 / 12:1462РусŁacБел

Лукашэнка пра дармаедаў: Рыдлёўку ў зубы — і пайшоў працаваць

president.gov.by

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка падчас азнаямлення з сацыяльна-эканамічным развіццём Брэста.

«Людзей трэба прывучыць да працы. Нельга ствараць так званы клас беспрацоўных. Калі мы іх не станем далучаць да грамадска карыснай працы, як раней казалі, значыць, мы будзем ствараць гэты клас, і ён будзе павялічвацца. Нам гэтага дапусціць нельга», — сказаў Аляксандр Лукашэнка

Ён падкрэсліў, што трэба працаваць усім. «Вядома, будзе нейкі малы адсотак людзей, якія ні на што не здольныя. Спецыфічнымі метадамі будзем прымушаць. Але ёсць людзі, якія могуць, але абавязкова іх — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Гэтых людзей трэба ставіць у такія ўмовы, каб яны ўсё -такі ішлі працаваць».

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што пасля выхаду абноўленага дэкрэта №3 мясцовым органам улады будуць дадзены самыя шырокія паўнамоцтвы.

«Мы выдзелілі людзей па персаналіях: хто можа, але не хоча, хто хоча, але не можа, і тых, якім трэба рыдлёўку ў зубы - і пайшоў працаваць. Хай на мяне не крыўдзяцца», - сказаў ён.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930