Знайсці
11.08.2017 / 08:1016РусŁacБел

БТ распавяло, як Аляксандр Саладуха «сеў на шпагат» у нашумелым роліку

Аляксандр Саладуха не сеў на шпагат у нашумелым роліку. Замест яго трук выканаў каскадзёр. Пра гэта распавялі ў сюжэце тэлеканала «Беларусь 1», які выйшаў вечарам у чацвер, паведамляе Tut.by.

Дзяніс Блахін

Трук замест спевака выканаў каскадзёр Дзяніс Блахін. У мінулым годзе Дзяніс сеў на шпагат паміж двума БелАЗамі, кінуўшы выклік Ван Даму.

Па словах стваральнікаў, мэта роліка, у якім Аляксандр Саладуха нібыта сядае на шпагат, - зразумець, ці гавораць сёння ў грамадстве аб каскадзёрах і ці захоча глядач даведацца імя гэтага героя, які выканаў трук.

- Для гэтага мы мантавалі [ролік] так, каб было зразумела: у кадры з'яўляюцца два розныя чалавекі. Такім чынам мы падштурхоўваем [гледача] да разважання. Саладуху і дублёра просім нам падыграць і да канца праекта не раскрываць сакрэтаў, — кажа ў сюжэце журналіст тэлеканала.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера