Знайсці
30.08.2008 / 21:369РусŁacБел

Арлоў выдасьць наступную кнігу лацінкай

25 жніўня Ўладзімеру Арлову споўнілася 55 гадоў. Аўтар больш трох дзясяткаў кнігаў апошнім часам аддае перавагу не традыцыйным папяровым фаліянтам, а маленькім гукавым літаратурным дыскам. Але не абмяжоўваецца імі.

25 жніўня Ўладзімеру Арлову споўнілася 55 гадоў. Аўтар больш трох дзясяткаў кнігаў апошнім часам аддае перавагу не традыцыйным папяровым фаліянтам, а маленькім гукавым літаратурным дыскам. Тлумачыць ён жаданьне выдаваць свае творы ў выглядзе аўдыёкнігаў тым, што сучаснаму чалавеку няма часу чытаць мастацкую літаратуру, а на дысках ён можа слухаць абраныя творы ў аўто, мэтро і нават у басэйне ці ў рэчцы. Што робіць і сам пісьменьнік, вандруючы ў гэтыя дні па азёрнай Віцебшчыне. Адтуль па тэлефоне ён расказаў пра тое, што робіць у дні юбілею: «Нечакана зноў пачалі нараджацца вершы, якія, я спадзяюся, складуць новы паэтычны зборнік. Дарэчы, гэтую кнігу я хачу выдаць беларускай лацінкаю, каб такім чынам падтрымаць шматвекавую традыцыю нашай лацініцы. Адначасова гэта пэўным чынам засьведчыць і маю пазыцыю ў спрэчцы прыхільнікаў наркамаўкі і тарашкевіцы.

Апрача вершаў ёсьць і штодзённая праца над працягам нашай зь Зьмітром Герасімовічам кнігі «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя». Новае выданьне прысьвечана мінуламу Вялікага Княства Літоўскага.

А якраз сёньня я атрымаў сыгнальны асобнік сваёй новай аўдыёкнігі гістарычных аповясьцяў і апавяданьняў «Сны імпэратара». Гэта ўжо чацьвёртае выданьне маіх тэкстаў у такім фармаце. Раней былі «Час чумы», «Адкуль наш род», «Таямніцы полацкай гісторыі». Неўзабаве выйдзе яшчэ «Ордэн Белай Мышы», а на чарзе – аўдыёдыск «Паўстанцы». Разам атрымаецца цэлая аўдыёбібліятэчка, за зьяўленьне якой я ўдзячны яшчэ зусім маладой фірме «Белтонмэдыя» і яе дырэктару Алесю Калошу.

Паводле радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930