Знайсці
10.08.2017 / 21:42РусŁacБел

Кліматолагі: 2016 стаў самым гарачым за 137 гадоў назіранняў

Акрамя таго, навукоўцы зафіксавалі рэкордна высокі ўзровень пад'ёму сусветнага акіяна, піша ТАСС.

Мінулы год стаў самым гарачым за 137 гадоў назіранняў, што выклікана доўгатэрміновым глабальным пацяпленнем клімату. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў дакладзе Нацыянальнага ўпраўлення па даследаванні акіянаў і атмасферы ЗША, апублікаваным у чацвер.

У падрыхтоўцы штогадовага дакладу пад назвай «Стан клімату» ўдзельнічалі 450 навукоўцаў з 60 краін. Згодна з выкладзенымі ў ім дадзенымі, канцэнтрацыя парніковых газаў у атмасферы была летась на самай высокай адзнацы за 58 гадоў (402,9 малекул дыяксіду вугляроду на мільён).

Тэмпература на паверхні зямлі вырасла за год на 0,45 - 0,56 градуса ў параўнанні з сярэднім паказнікам за апошнія 30 гадоў. Акрамя таго, зафіксаваны рэкордна высокі ўзровень сусветнага акіяна, які падняўся на 82 мм у параўнанні з 1993 годам, калі ўпершыню былі зробленыя адпаведныя даследаванні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера