Італьянскі рэстаран не абслужыў мэра, бо той прыйшоў у шортах
DEL GHINGARO / FACEBOOK
Афіцыянт рэстарана на поўначы Італіі папрасіў мясцовага мэра пакінуць установу, бо той прыйшоў на вячэру ў шортах.
Мэр горада Віарэджа Джорджыа Гінгара апісаў гэты выпадак у Facebook. Паводле яго слоў, пра дрэс-код ён не ведаў.
«Паколькі гэта была не афіцыйная вячэра, а сустрэча з блізкімі сябрамі, я вырашыў адзецца паўсядзённа», - напісаў ён.
Рэстаран Club Nautico заявіў, што шкадуе пра інцыдэнт і надаў мэру сваё сяброўства.
Гінгара распавёў, што сядзеў за столікам на тэрасе з сябрамі, калі да яго падышоў афіцыянт.
«Выглядаючы збянтэжана, ён сказаў, што, паколькі на мне няма штаноў, я не магу ў іх застацца», — напісаў мэр.
Паводле яго слоў, ён у рэшце рэшт павячэраў з сябрамі ў іншым месцы, але інцыдэнт яго засмуціў. Ён прызнаў, што адчуў сябе «крыху прыніжаным».
Прадстаўнік рэстарана заявіў, што папярэджанні пра дрэс-код былі каля ўваходу ў рэстаран і на сходах.
Выданне Corriere della Sera паведамляе, што менеджар выступіў у абарону правілаў, паводле якіх у рэстаране пасля 7 вечара варта быць у штанах.
«Мне крыўдна за гэты выпадак, але, спадзяюся, мы зможам вырашыць гэты інцыдэнт з мэрам, якому я збіраюся падарыць картку пастаяннага члена», - сказаў Муцыа Скач'яці.