Знайсці
10.08.2017 / 20:37РусŁacБел

Чарговы ZaxidFest — ужо праз тыдзень

Breaking Benjamin, Editors, Enter Shikari, Pain, The Qemists і In Extremo, тры дні на чатырох сцэнах, больш за 50 гуртоў з Украіны, Еўропы і ЗША, 500кВт музыкі, 600 кВт святла, яшчэ больш тэрыторыі, шалёны настрой і …

Усё гэта будзе і будзе гучна на фестывалі «Захід-2017», 18-20 жніўня пад Львовам ў в. Радацічы.

ZaxidFest — найбуйнейшы open-air фэст у Заходняй Украіне. Музычны фестываль «Захід» адбываецца непадалёк ад старажытнага горада Львоў (40 км па трасе М11 у бок Польшчы). Ужо на працягу дзевяці гадоў фэст радуе сваіх гасцей музычнымі эксклюзівамі. ZaxidFest — не толькі шыкоўныя канцэрты і яркае шоу, але і адпачынак на прыродзе: кемпінг, забавы, смачная ежа, далей ад бетонных джунгляў (на самай справе, не так ужо і далёка, усяго 30 хвілін). Лакацыя фестывалю, «Чароўная даліна», размешчаная паміж полем і лесам, мае некалькі штучных азёраў, славіцца камфортным спалучэннем святла і ценю ў гарачыя летнія дні.

У гэтым годзе на фестывалі выступіць больш за 50 гуртоў з Германіі, Швецыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Украіны і іншых краін свету.

Упершыню ва Украіне: гурты Breaking Benjamin i Editors.

Поўны пералік груп у наяўнасці на афіцыйным сайце фестывалю.

Карта фестывалю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера