Знайсці
10.08.2017 / 20:185РусŁacБел

Ігару Комліку выставілі абвінавачанне

Як стала вядома праваабаронцам-вясноўцам, 10 жніўня галоўнаму бухгалтару прафсаюза РЭП Ігару Комліку выставілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу - «Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».

Сваю віну Ігар Комлік не прызнае, ніякіх паказанняў не дае. Аднак меру стрымання пакінулі тую ж: абвінавачаны застаецца пад вартай. 

Нагадаем, 2 жніўня 2017 года супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі правялі ператрус і канфіскацыю кампутараў і фінансавых дакументаў у офісе прафсаюза РЭП і цэнтральнага офіса БНП. Былі затрыманыя старшыня РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар Ігар Комлік. Г. Фядыніч быў дапытаны і адпушчаны, а Ігар Комлік заставаўся пад вартай. 

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязнем. Паводле праваабаронцаў, распачатая супраць прафсаюзных лідараў крымінальная справа палітычна матываваная, звязаная з актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю і мірным ажыццяўленьнем права на свабоду асацыяцыяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930