Знайсці
10.08.2017 / 17:11РусŁacБел

ЕС пашырыў санкцыі супраць Паўночнай Карэі

Эўразьвяз пашырыў санкцыі супраць Паўночнай Карэі — за яе ракетныя выпрабаваньні.

10 жніўня Эўрапейская Рада абвясьціла пра ўнясеньне ў санкцыйны сьпіс яшчэ 9 грамадзян КНДР і чатырох устаноў, уключаючы паўночнакарэйскі дзяржаўны Зьнешнегандлёвы банк.

У «чорным сьпісе» ЭЗ цяпер 41 паўночнакарэйскі грамадзянін і 7 установаў.

У прэс-рэлізе Эўрапейскай Рады падкрэсьліваецца, што Эўразьвяз выконвае ўсе рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН, прынятыя ў адказ на разьвіцьцё КНДР ядзерных узбраеньняў, іншых відаў зброі масавага зьнішчэньня і балістычных ракетаў. Акрамя таго, ЭЗ уводзіць асобныя абмежавальныя захады супраць Пхэньяну.

5 жніўня Рада Бясьпекі ААН аднагалосна ўхваліла ўзмацненьне санкцый супраць Паўночнай Карэі ў адказ на яе выпрабаваньні міжкантынэнтальных балістычных ракетаў. Пхэньян не прыняў рашэньня міжнароднай супольнасьці, заявіўшы, што яно парушае яго сувэрэнітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930