Знайсці
10.08.2017 / 18:032РусŁacБел

Гарачыня дасягнула Грэнландыі: на востраве лёду пачаліся пажары ФОТА

Новыя здымкі са спадарожніка паказалі, што побач з ледавіковым шчытом Грэнландыі, на заходнім узбярэжжы вострава, пачаліся маштабныя пажары. Пра гэта паведамляе BBC News.

Фота, якое зробленае спадарожнікам NASA

Пажары рэдка назіраюцца на востраве, 80% тэрыторыі якога пакрыта лёдам таўшчынёй да трох кіламетраў. Аднак пачынаючы ад 31 ліпеня спадарожнікі фіксуюць узгаранні на паўночным ўсходзе ад горада Сісіміут.

На думку экспертаў, гарыць торф, які высыхае праз глабальнае пацяпленне. Кліматолагі сцвярджаюць, што па ўсёй Грэнландыі цяпер менш наземных водаў, з-за чаго расліннасць лягчэй загараецца.

Мяркуючы па здымках, гараць не імхі і не хмызнякі, а якраз торф. Лінія агню застаецца стабільнай, у адрозненне ад характэрнай для лясных пажараў карціны — гэта яшчэ адзін доказ згарання торфу. Навукоўцы ўпэўненыя, што ўзнікла такая сітуацыя з-за таго, што вечная мерзлата паступова растае. Цяперашнія пажары — самыя маштабныя ў Грэнландыі за 15 гадоў працы інструмента MODIS на спадарожніку Terra, які вядзе назіранні за станам планеты.

Навукоўцы асцерагаюцца, што сажа ад тарфяных пажараў асядзе на ледавіку, што будзе спрыяць яго далейшаму раставанню. Пакуль у іх надзея толькі на абяцаныя метэаролагамі дажджы, якія могуць згасіць пажары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930