Знайсці
10.08.2017 / 09:2620РусŁacБел

Адразу некалькі экіпажаў ДАІ блакавалі матацыкліста — быццам бы пасля скаргі чыноўніка ФОТЫ

Увечары ў сераду ў цэнтры сталіцы на праспекце Незалежнасці мінакі сталі відавочцамі дзіўнага дзейства. Адразу некалькі патрульных аўтамабілі ДАІ (спачатку іх было чатыры, а потым сабралося ажно шэсць) блакавалі зялёны матацыкл Kawasaki Ninja. Пра гэта abw.by паведамілі відавочцы. Таксама інфармацыя з'явілася ў сацсетках, у групе «Байкеры Мінска». «Шэсць машын ужо. Я столькі нават у GTA не збіраў!» — даецца дзіву адзін з відавочцаў.

Аляксей напісаў нам: «Кажуць, што па горадзе ўсе ўладальнікі зялёных «ніндзяў» адчуваюць на сабе ўсю любоў ДАІ, кажуць, ажно да канфіскацыі матацыклаў. Таксама пагаворваюць, што загад пайшоў зверху, кагосьці высокага пакрыўдзіў чалавек на такім матацыкле. Уладальнік матацыкла на фота кінуў кліч аб дапамозе…

Насупраць будынак КДБ збіраецца вялікая група падтрымкі, кажуць, што чалавеку выстаўляюць незразумелыя парушэнні і ўсяляк спрабую яго зацягнуць у аддзяленне. Таксама ёсць інфармацыя, што абвешчаны план «Перахоп» на зялёную «каву», але гэта не дакладна».

Abw.by удалося звязацца з тым самы матацыклістам на фота, уладальнікам салатавага Kawasaki Ninja, Аляксандрам. Ён распавёў, што з ДАІ праходзіў разгляд у патрульным аўтамабілі гадзіны дзве:

— Як я зразумеў, ехаў нейкі міністр па праспекце і ён убачыў, як нейкі матацыкліст на салатавым матацыкле ехаў па праспекце на заднім коле. Ён паскардзіўся ў ДАІ і, як я чуў па рацыі, абвясцілі план «Перахоп» на салатавы матацыкл. Пачалі адгледжваць відэазапісы з камер назірання, дзе ехаў я ці дзе ехаў матацыкл, падобны да майго. Цяпер на мяне складаюць пратаколы. Спачатку іх было 7, зараз засталося 3: за праезд на чырвонае, нечытэльны нумар і выезд на сустрэчную паласу.

Матацыкліст адмаўляе, што ён ехаў на чырвонае. «Мне паказалі незразумелыя фатаграфіі з нейкага слупа, на чырвоны сігнал я дакладна не ехаў. Усе парушэнні, якія мне залічваюць, былі зроблены за гадзіны паўтары. Сам я знаходзіўся ў офісе. Ці ехаў на заднім коле? Магчыма, але гэта было не на праспекце, адказнасці за гэта ў ПДР няма», — перакананы Аляксандр.

Па словах матацыкліста, на месца для чагосьці пад'ехала і група экспертаў.

Пазней Аляксандр патэлефанаваў і ў разгубленасці паведаміў, што матацыкл усё ж такі затрымліваюць. «Тлумачаць гэта тым, што нумар рамы нібыта не адпавядае, хоць яго нават ніхто не глядзеў… Не могуць нават сказаць, якая лічба выклікае сумневы», — распавёў матацыкліст. На месца прыбыў эвакуатар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930