Знайсці
10.08.2017 / 07:1727РусŁacБел

Доля МАЗа на расійскім рынку стала мінімальнай і зніжаецца далей

Расійскія перавозчыкі ў першым паўгоддзі зрабілі стаўку на набыццё заходняй тэхнікі. МАЗ быў вымушаны саступіць свае пазіцыі. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на дадзеныя аналітычнага агенцтва «Аўтастат».

У першым паўгоддзі 2017 года аб'ём рынку новых грузавых аўтамабіляў у Расіі склаў 31,5 тыс. адзінак, што на 44,5% больш, чым годам раней. Пры гэтым у чэрвені рынак вырас яшчэ больш — на 62,8% да 6,6 тыс. штук.

Лідарам рынку грузавікоў па-ранейшаму застаецца КамАЗ, на долю якога па выніках студзеня-чэрвеня прыйшлося 35% ад агульнага аб'ёму. У колькасным выражэнні гэта адпавядае 11,2 тыс. штук — на 26,5% вышэй за выні гадавой даўнасці. На другім месцы размяшчаецца яшчэ адзін расейскі брэнд — ГАЗ, паказчык якога склаў 3,5 тыс. аўтамабіляў (+ 5%). Замыкае першую тройку шведскі Volvo (2,1 тыс. шт.), аб'ём рынку якога вырас у 4,1 разу.

У пяцёрку лідараў з практычна роўнымі паказчыкамі таксама патрапілі шведская Scania (1,9 тыс. шт.; + 156,3%) і нямецкі Mercedes-Benz (1,9 тыс. шт.; + 309,1%).

Імклівыя тэмпы росту продажаў гэтых заходніх брэндаў дазволілі ім выцесніць МАЗ з трэцяга месца на шостае.

У I паўгоддзі продажы тэхнікі Мінскага аўтазавода ў Расіі склалі 1,6 тыс. грузавых аўтамабіляў, павялічыўшыся на 18,7%. Такім чынам, па выніках I паўгоддзя доля МАЗа ў продажах грузавых аўтамабіляў у Расіі склала 5,2% (6,4% у I паўгоддзі 2016 года).

Па дадзеных экспертаў газеты «Ведомости», рынак у цэлым пераходзіць у больш прэміяльны сегмент. Попыт падтрымліваюць дзяржпраграмы, але шмат у чым справа залежыць ад курсу еўра, асабліва калі гаворка заходзіць пра імпарт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930