Знайсці
09.08.2017 / 21:31РусŁacБел

Звольнены інжынер Google падасць на кампанію ў суд

Чытайце: Google звольніў супрацоўніка, які выказаў меркаванне, што жанчыны ад прыроды менш здольныя да праграмавання і лідарства 

Кампанія Google звольніла супрацоўніка, які напісаў кіраўніцтву скандальную службовую запіску аб гендэрным складзе кампаніі, якая на выходных шырока разышлася па сацсетках і выклікала хвалю абурэння.

І вось, выданне wired.com паведамляе, што праграміст і ягоны адвакат маюць намер падаць у суд на Google.

Яшчэ да звальнення Джэймс Дэймар аформіў скаргу, даслаўшы яе дзяржаўнаму рэгулятару. У ёй ён згадаў дыскрымінацыйныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў, у тым ліку сябе.

Адвакат Дэймара прапануе разглядаць звальненне як помсту з боку Google. У гэтым выпадку кампанію можна абвінаваціць у парушэнні закона аб працаўладкаванні. У Google аб скарзе даведаліся ўжо пасля звальнення Дэймара, таму праграміст можа ўсё ж апынуцца па-за справамі. Таксама яму будзе складана даказаць сваю правату, калі раней ён атрымліваў афіцыйныя папярэджанні аб парушэнні норм паводзінаў у Google.

Між тым паведамляецца, што законы штата Каліфорнія дазваляюць звальняць супрацоўнікаў практычна з любой нагоды. Таму агенцтва Ройтэрз ацэньвае шанцы Дэймара невысока.

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930