Знайсці
09.08.2017 / 20:50РусŁacБел

ЗША ўвялі санкцыі супраць брата Уга Чавеса і сямі венесуэльскіх чыноўнікаў

Адан Чавеc. Фото: Claudia Daut / Reuters.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўвяла новыя санкцыі супраць васьмі венесуэльскіх чыноўнікаў і палітыкаў, уключаючы брата экс-прэзідэнта Уга Чавеса, сакратара венесуэльскай прэзідэнцкай камісіі пры Устаноўчым сходзе, Адана Чавеса. Пра гэта піша РБК са спасылкай на паведамленне Мінюста ЗША.

Мінюст увёў новыя санкцыі за іх ролю ў стварэнні Устаноўчага сходу, ініцыяванага прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадура. Актывы ў ЗША тых людзей, што трапілі пад санкцыі, будуць замарожаныя, ім таксама будзе забаронены ўезд у Штаты.

Reuters са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў паведамляе, што пакуль што нафтавыя кампаніі Венесуэлы не патрапілі пад санкцыі, але гэта можа адбыцца ў будучыні.

31 ліпеня Мінфін ЗША увёў санкцыі супраць прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура таксама праз выбары ва Устаноўчы сход. Сакратар казначэйства Стывен Мнучын тады заявіў, што Мадура — «дыктатар, які ігнаруе волю венесуэльскага народа». Тады ён паведаміў, што любы, хто прымае ўдзел у рабоце сходу можа трапіць пад санкцыі.

Устаноўчы сход у Венесуэле склікаецца з ініцыятывы Мадура, які мае намер змяніць Канстытуцыю і распусціць парламент.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930