Знайсці
09.08.2017 / 20:01РусŁacБел

Разбуральныя землятрусы ў Кітаі: 19 загінулых, 247 параненых ФОТА

8 і 9 жніўня на паўночным захадзе Кітая адбыліся землятрусы, у выніку якіх загінулі 19 чалавек, па меншай меры 247 чалавек атрымалі раненні, перадае РБК.

Разбурана 90 будынкаў, у тым ліку горны гатэль у раёне нацыянальнага парку Цзючжайгоу, у якім знаходзіліся каля 2 тыс. чалавек.

8 жніўня былі зафіксаваныя падземныя штуршкі магнітудай 7 балаў у правінцыі Сычуань. Паводле інфармацыі амерыканскай геалагічнай службы, эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся на глыбіні дзесяць кіламетраў. У нацыянальным парку Цзючжайгоу, які ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і вядомы сваімі вадаспадамі і каляровымі азёрамі, пацярпела інфраструктура.

Фота: Fan Peishen / Xinhua / Zuma / Global Look Press

На наступны дзень, 9 жніўня, у Кітаі адбыўся яшчэ адзін землятрус у правінцыі Сіньцзянь, на адлегласці больш як 2 тыс. км ад папярэдняга і непадалёк ад мяжы з Казахстанам.

Выратавальныя працы ў разбураным гатэлі InterContinental Resort Jiuzhai Paradise у Цзючжайгоу. Фота: Fan Peishen / Xinhua / Zuma / Global Look Press

Разбураны абедзенны хол гатэля InterContinental Resort Jiuzhai Paradise. Фота: Fan Peishen / Xinhua / Zuma / Global Look Press

Расколіны ў сцяне плаціны Гэчжоўба ў раёне Сіньцзян. Фота: Li Jing / Xinhua / Zuma / Global Look Press

Пасажыры ў зоне адпраўлення аэрапорта Цзючжайгоу. Фота: Thomas Peter / Reuters

Паводле інфармацыі кітайскага тэлеканала CGTV, з правінцыі Сычуань эвакуявалі больш за 31,5 тыс. чалавек. Яны часова размешчаныя ў суседніх рэгіёнах.

Фота: Feng Zheng / CNS / Reuters

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930