Следчы камітэт прыняў да вытворчасці справу незалежнага прафсаюза РЭП
«Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску прынята да вытворчасці крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці ў сувязі з ухіленнем ад выплаты падаткаў», — паведаміла БелТА прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Крымінальная справа распачата УДФР Камітэта дзяржаўнага кантролю па Мінскай вобласці і гораду Мінску 1 жніўня. У якасці падазраваных прыцягнутыя дзве асобы.
Генадзь Фядыніч, старшыня прафсаюза РЭП.
Крымінальная справа супраць Генадзя Фядыніча, старшыні прафсаюза, і Ігара Комліка, бухгалтара, распачата 2 жніўня. Іх вінавацяць у нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Ігара Комліка утрымліваюць пад вартай.
Фядынічу і Комліку пагражае да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Затрыманні і ператрусы ў офісах незалежных прафсаюзаў адбыліся раніцай 2 жніўня.
Чытайце: