Знайсці
09.08.2017 / 14:019РусŁacБел

Мінздароўя параіла беларусам пазбягаць басейнаў у Турцыі з-за віруса Каксакі

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе пазбягаць у Турцыі масавых дзіцячых мерапрыемстваў у сувязі з інфармацыяй у СМІ аб распаўсюдзе віруса Каксакі.

У Міністэрстве аховы здароўя раяць турыстам выконваць асабістую гігіену на курортах, старацца пазбягаць купання ў басейнах, удзелу ў масавых дзіцячых мерапрыемствах, бо ў 90% выпадках інфекцыя ўзнікае ў дзяцей. Пры з'яўленні сімптомаў у дзяцей бацькам неабходна неадкладна звярнуцца да доктара.

Асацыяцыя тураператараў Расіі паведамляе, што выпадкі інфекцый не носяць масавага характару і ўзнікаюць штогод як на курортах Турцыі, так і іншых краін пляжнага адпачынку ў пік сезону адпачынкаў. Раней прэс-сакратар Расійскага саюза туріндустрыі (РСТ) Ірына Цюрына распавяла Інтэрфаксу, што расіяне пачалі звяртацца ў турфірмы з просьбай адмяніць забраніраваныя пуцёўкі ў Турцыю з-за навін пра вірус Каксакі. Але зрабіць гэта немагчыма без штрафу, бо афіцыйнага пацверджання інфармацыі пра вірус няма.

Па дадзеных спецыялістаў страхавой кампаніі ERV (Расія), з мая па чэрвень 2017 года зафіксавана 260 зваротаў турыстаў, якія заразіліся вірусам Каксакі. З 1 па 10 ліпеня зарэгістравана 11 скаргаў на сып на целе, у асноўным з гатэля Nashira (Сідэ). У паведамленнях турагентаў фігуруюць таксама курорты Белек і Кемер, гатэлі Starlight, Limak Limra, Papillon Belvil. Акрамя таго, у адным з курортных пяцізоркавых гатэляў Турцыі паражэнні скуры атрымалі амаль усе дзеці, якія купаліся ў басейне. З тэмпературай, пачырваненне на скуры, падобнымі на чырвоныя вадзянкі, дзяцей абследавалі ў медпункце ў Турцыі. Там запэўнілі, што нічога надзвычайнага няма.

У цэлым колькасць хворых на вірус Каксакі ў Турцыі ў 2017 годзе ў параўнанні з 2015-м павялічылася. Аднак пра перавышэнне эпідпарогу і павышанай небяспекі казаць не прыходзіцца.

***

Каксакі — гэта група вірусаў, якая можа выклікаць розныя захворванні. Яго носьбітам з'яўляюцца людзі, і перадаецца ён паветрана-кропельным або, напрыклад, фекальна-аральным шляхам, калі чалавек не памыў рукі пасля прыбіральні. Сімптомы: тэмпература, дыярэя, ваніты, сып, маленькія болечкі на слізістай абалонцы рота. Захворванні, выкліканыя вірусам Каксакі, могуць блытаць з ветранай воспай ці стаматытам. Часцей за захворванне працякае ў лёгкай форме і ў форме сярэдняй ступені цяжкасці. Пацвердзіць, ці на самай справе захворванне выклікаў вірус Каксакі, можна толькі пасля лабараторнага даследавання.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера