Знайсці
08.08.2017 / 22:406РусŁacБел

Навукоўцы: Свечкі на святочным торце — шкодная традыцыя

Сур'ёзную небяспеку для здароўя навакольных, звязаную з традыцыяй задзімаць свечкі на святочным торце, выявілі даследчыкі з ЗША.

Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў жнівеньскім выпуску анлайнавага выдання Journal of Food Research.

Навукоўцы вырабілі муляжы двух тартоў з пенапласту, пакрылі іх фольгай і ўсталявалі аднолькавую колькасць свечак на першым і другім «торце». Затым у ходзе эксперыменту адзін з аўтараў даследавання патушыў запаленыя свечкі на першым торце. Пасля гэтага навукоўцы даследавалі паверхню гэтых несапраўдных кандытарскіх вырабаў на колькасць бактэрый.

Аказалася, што на фользе, якая імітавала глазуру першага торта, пасля задзьмування свечак мікробаў (у тым ліку хваробатворных) аказалася на 1400% больш у параўнанні з кантрольным вырабам. А запаволеная макравідэаздымка дазволіла выявіць, што ў ходзе задзьмування свечак з рота даследчыка «вылецела» больш за 2 000 кропель рознага памеру, якія могуць быць выдатным рэзервуарам для бактэрый і вірусаў.

Сярод рэальна выяўленых на фользе мікробаў, якія з'явіліся там пасля задзьмування свечак, былі такія: некалькі штамаў кішачнай палачкі, стафілакокі, гемафільная палачка, карынебактэрыі, нейсерыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930