Знайсці
08.08.2017 / 20:4318РусŁacБел

Пасол Польшчы выкліканы ў МЗС Беларусі на размову

Пасол Польшчы Конрад Паўлік, фота Радыё Свабода

МЗС Беларусі пракаментавала выказванні міністра замежных спраў Польшчы Вітольда Вашчыкоўскага, які ў інтэрв'ю ria.ru заявіў пра тое, што Польшча не мае намер закупляць у будучыні энергію з Беларускай АЭС, бо нібыта ў аснове праекта ляжаць «небяспечныя тэхналогіі».

«У выпадку, калі працытаваныя спадаром міністрам словы цалкам адпавядаюць сказанаму, у наяўнасці відавочная палітызацыя руціннага пытання будаўніцтва Беларускай АЭС праз дэманстрацыю асобнымі краінамі так званай «еўрапейскай салідарнасці» пад ціскам літоўскага боку, гаворыцца ў заяве МЗС, змешчанай на сайце ведамства.

«Беларусь адкрыта да супрацоўніцтва і кантактаў па пытаннях ядзернай бяспекі, у тым ліку ў кантэксце будаўніцтва Беларускай АЭС, з усімі зацікаўленымі і, тым больш, такімі блізкімі суседзямі як Польшча. Польшча ў 2009-2013 гг. ўдзельнічала ў міждзяржаўным абмеркаванні вынікаў праведзенай Беларуссю ацэнкі ўздзеяння будучай АЭС на навакольнае асяроддзе і не пярэчыла супраць рэалізацыі праекта».

Увязка нібыта прынятага рашэння не закупляць электраэнергію, вырабленую на Беларускай АЭС, з «небяспечнымі тэхналогіямі» гучыць дзіўна як мінімум у святле таго, што Польшча сама разглядае магчымасць развіцця ў краіне ядзернай энергетыкі, адзначаецца ў паведамленні.

«Хацелі б нагадаць, што тэхналогіі, якія прымяняюцца пры будаўніцтве Беларускай АЭС, паспяхова выкарыстоўваюцца пры рэалізацыі аналагічных праектаў у такіх краінах Еўрапейскага саюза, як Венгрыя, Славакія, Фінляндыя і Чэхія. Наколькі нам вядома, афіцыйнай крытыкі з боку Польшчы ў адрас згаданых дзяржаў па гэтай тэме не гучала. У гэтай сувязі пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь запрошаны ў МЗС на размову», — гаворыцца ў заяве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера