Знайсці
08.08.2017 / 17:37124РусŁacБел

Беларус Сяргей Пальчэўскі з’ехаў ваяваць на Данбас

Мінчук Сяргей Пальчэўскі з'ехаў на Данбас і далучыўся да ўкраінскіх добраахвотніцкіх фарміраванняў. Падрабязнасці Пальчэўскі распавёў у інтэрв'ю журналістцы belsat.eu.

«Я з'ехаў ва Украіну неўзабаве пасля таго, як раскрыў факт падпісання паперы аб супрацы з КДБ. Зразумеў, што працягваць сваю дзейнасць на радзіме я больш не змагу. Не дадуць. Усё адно знойдуць, за што пасадзіць. Раней я распавядаў, як мне пагражалі прыцягнуць да адказнасці за ДТЗ, якое адбылося нібыта па маёй віне.

Пра намер паехаць на Данбас Сяргей не паведаміў ні сям'і, ні паплечнікам па Маладым фронце. Канкрэтную назву добраахвотніцкага падраздзялення і яго дыслакацыю Пальчэўскі таксама пакуль не хоча афішаваць.

«Пэўны час я проста жыў ва Украіне, а паўтара тыдня таму прыехаў на Данбас. Тут усё — адна суцэльная перадавая лінія, увесь час страляюць. Навучанне пачаў праходзіць адразу тут, на Данбасе. Мяне вучаць карыстацца супрацьтанкавым гранатамётам СПГ-9».

Навабранец гаворыць пра ад'езд на вайну спакойным тонам. Гэтак жа спакойна ён клаўся пад колы МАЗа ў лютым гэтага году, калі Малады фронт абараняў Курапаты. Пальчэўскі ўпэўнены: гаворкі пра вяртанне ў Беларусь быць не можа, пакуль дзейнічае цяперашняя ўлада.

«Я ўсведамляю, што ў Беларусь дарогі няма. Ну дык я і не збіраюся вяртацца, пакуль там Лукашэнка. Тым часам тут я набяруся досведу, навучуся, як бараніць краіну. Гэтыя веды могуць спатрэбіцца мне ў будучыні».

Пальчэўскі дапускае, што на яго ў Беларусі могуць завесці крымінальную справу. Што тычыцца страху, то і гэта бывае: «Бывае страшна, заўжды на перадавой. Але выбар ужо зроблены», — кажа Пальчэўскі.

30-гадовы Сяргей Пальчэўскі апошні час зарабляў вырабам мэблі. 

Падчас абароны Курапатаў Сяргей Пальчэўскі на знак пратэсту прыкаваў сябе кайданкамі да бампера грузавіка.

На хвалі сакавіцкіх рэпрэсій, 22 сакавіка, Пальчэўскі быў затрыманы і змешчаны пад варту ў СІЗА КДБ па абвінавачванні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў. У сярэдзіне красавіка ён выйшаў на волю і неўзабаве пакаяўся, што ў турме падпісаў паперу аб патаемнай супрацы з беларускай спецслужбай. 

Паводле belsat.eu

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера