Знайсці
08.08.2017 / 21:032РусŁacБел

Хрышчацік, сэкс-шоп, дэбош у кіеўскім метро… У новым кліпе «Бумбокс» зняліся акцёры Беларускага Свабоднага тэатра

Сёння украінскі гурт «Бумбокс» прэзентаваў фанатам адразу два кліпы на песню «Голы кароль». Вакаліст Андрэй Хлыўнюк жартаўліва назваў двайную прэм’еру іх унутраным батлам.

Першая, канцэртная версія кліпа «На кілімах» з'явілася на афіцыйным ютуб-канале яшчэ ў 10.00.

Першая версія кліпа «Голы кароль».

Пасля прыхільнікі з нецярпеннем чакалі надыходу вечара, каб убачыць другі варыянт «Сорам у музеі», галоўнымі героямі якога сталі акцёры Belarus Free Theatre, а таксама Кіеў і яго жыхары.

Другая версія кліпа «Голы кароль».

Эксперымент на мяжы фолу — так коратка можна назваць сумесную работу музыкаў і акцёраў. У кліпе апошнія на ўсю моц хуліганяць, словам, крута бавяць час. Хаця за ўсёй гэтай весялосцю стаіць напружаная, шматгадзінная праца.

Дарэчы, кліп «Голы кароль» — гэта не першы сумесны праект «Бумбокса» і BFT. Раней яны разам прымалі ўдзел у гучным фестывалі «I'm with the Banned», а ў спектаклі «свабодных» «Burning Doors» музыка ўкраінцаў з’яўляецца паўнавартасным стваральнікам атмасферы.

Кацярына Карпіцкая

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера