Знайсці
08.08.2017 / 15:431РусŁacБел

«Фальксваген» лічыць галоўным канкурэнтам стратную «Тэсла»

Рэдка бывае, каб у кампаніі былі продажы прыкладна ў 70 разоў большыя, чым у яе галоўнага канкурэнта. Тым не менш Герберт Дзіс, старшыня праўлення кампаніі «Фальксваген», найбуйнейшага ў свеце па продажах аўтамабіляў, назваў адным з галоўных канкурэнтаў кампанію «Тэсла».

Reuters/Stefanie Loos

У інтэрв'ю, апублікаваным на вэб-сайце супрацоўнікаў Volkswagen «Inside», у адказ на просьбу назваць галоўных канкурэнтаў Герберт Дзіс заявіў, што ў Еўропе гэта «Таёта», «Хёндэ» і французскія аўтавытворцы, у ЗША — «Тэсла».

«Tэсла» належыць да ліку канкурэнтаў, у якіх ёсць якасці, якіх мы ў цяперашні час не маем», — патлумачыў Дзіс.

Каля паловы інжынераў «Тэсла» з'яўляюцца экспертамі ў галіне праграмнага забеспячэння, у той час як у асноўнага брэнда «Фальксваген» удзельная вага такіх спецыялістаў значна менш, сказаў Дзіс. Ён дадаў, што «Тэсла» мае добрыя электрарухавікі, сетку хуткай зарадкі, распрацоўвае тэхналогіі аўтаномнага кіравання, выкарыстоўвае падлучэнне да Інтэрнэту і новы падыход да дыстрыбуцыі аўтамабіляў.

CarAndBike

«Гэта паказвае, што менавіта нам патрабуецца значна палепшыць. Мы можам гэта зрабіць. Мы вельмі ўзважана ацэньваем сябе адносна «Тэсла». Наша мэта, выкарыстоўваючы нашы здольнасці не толькі дагнаць, але і нават перагнаць», - завіў Дзіс. Варта адзначыць, што брэнд «Фальксваген», які ў мінулым годзе прадаў 5 987 800 аўтамабіляў, імкнецца дагнаць і абагнаць каліфарнійскую кампанію «Тэсла» з рэалізаванымі ў 2016 годзе 83 922 аўтамабілямі.

Reuters

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера