Знайсці
08.08.2017 / 07:141РусŁacБел

Памёр першы выканаўца ролі Гадзілы

AP

У Японіі памёр акцёр Харуа Накадзіма, які атрымаў сусветную вядомасць дзякуючы выкананню ролі Гадзілы ў 12 фільмах, піша rbc.ru

Накадзіма памёр ва ўзросце 88 гадоў. Ён здымаўся ў вялікай колькасці фільмаў, у тым ліку ў стужцы «Сем самураяў» Акіры Курасавы. Аднак найбольшую вядомасць яму прынесла роля Гадзілы ў 12 фільмах, знятых у Японіі ў 1954-1972 гадах.

Калі ў пазнейшых версіях фільма Гадзіла ствараўся пры дапамозе камп'ютэрнай графікі, то ў першых серыях акцёру даводзілася апранаць спецыяльны касцюм. А паколькі ў пасляваеннай Японіі быў недахоп гумы, то маску рабілі з досыць шчыльных матэрыялаў. У выніку вага касцюма дасягала 100 кг.

У 2010 годзе Накадзіма напісаў мемуары пад назвай «Жыццё монстра».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера