Знайсці
07.08.2017 / 22:2311РусŁacБел

У Расіі запусцілі чыгунку ў абыход тэрыторыі Украіны

У Растоўскай і Варонежскай абласцях уведзеная ў строй чыгунка, якая праходзіць у абыход тэрыторыі Украіны. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

Рух адкрыўся на ўчастку Жураўка — Мілерава. Па словах суразмоўцы агенцтва, «пачалася эксплуатацыя гэтай двухшляховай электрыфікаванай чыгункі, якая будавалася ў абыход суседняй Украіны».

Ён дадаў, што інтэнсіўнасць руху на ўчастку будзе нарастаць, «адпаведныя планы рэалізуюцца міністэрствам транспарту, Расійскімі чыгункамі, іншымі профільнымі структурамі».

Таксама «Інтэрфакс» прыводзіць словы міністра транспарту Максіма Сакалова, які распавёў, што ўчастак Жураўка — Мілерава забяспечыць Расіі незалежнасць ад праходжання мяжы суседняй Украіны.

У сваю чаргу Мінабароны паведамляе, што Сяргей Шайгу ў панядзелак, 7 жніўня, уручыў ордэн Жукава камандаванню 39-й асобнай чыгуначнай брыгады, якая займалася будаўніцтвам чыгуначных шляхоў на ўчастку Жураўка — Мілерава.

Рашэнне аб будаўніцтве такога ўчастка было прынятае ў 2015 годзе для абыходу тэрыторыі Украіны цягнікамі, якія ідуць з цэнтральных раёнаў у паўднёвыя рэгіёны Расіі. У 2014 годзе з прапановай пабудаваць чыгунку ў абыход Украіны выступіла РЧ. Кошт праекта ацэньваўся ў 45-60 мільярдаў рублёў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930