Знайсці
07.08.2017 / 20:2726РусŁacБел

Беларусы адзначыліся на фестывалі «Бандэрштат» ФОТЫ

Каля ўкраінскага Луцка з 4 па 6 жніўня прайшоў адзінаццаты музычны «фестываль украінскага духу» «Бандэрштат». Сёлета фэст стаў найбуйнейшым за ўсе гады яго правядзення — больш за 12 тысяч наведвальнікаў, 2 тысячы намётаў, 3 вялікія сцэны.

Ужо традыцыйна на фэcце адчувалася і «беларуская прысутнасць». Грамадскі сектар Атраду «Пагоня» паставіў на «Бандэрштаце» свой намёт, у якім можна было набыць беларускую сувенірную прадукцыю, а таксама паразмаўляць непасрэдна з добраахвотнікамі. Адзначым, што арганізатарам фестывалю з’яўляецца дэпутат парламента Украіны Ігар Гузь, які вядомы сваёй падтрымкай беларускіх добраахвотнікаў.

У сваю чаргу, у музычнай частцы фэсту Беларусь была прадстаўленая двумя гуртамі — Akute і «Заточка». Хэдлайнерамі ж «Бандэрштату» былі «Бумбокс», «Воплі Відоплясова», »Тартак», «Антитіла», O'torvald.

У мінулыя гады на «Бандэрштаце» выступалі «Таварыш Маўзэр», Vinsent, «Сцяна», Terrakod, Brutto ды іншыя.

Акрамя музычнай сцэны, удзельнікаў фестывалю чакалі сустрэчы з ветэранамі Украінскай паўстанцкай арміі і вядомымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі, літаратурная сцэна і шэраг лекцый на разнастайную тэматыку, этнічны кірмаш, начны кінасеанс украінскага кіно і шмат іншага.

Ігар Шчакарэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера