Знайсці
07.08.2017 / 19:19РусŁacБел

Навукоўцы прапануюць утылізоўваць недакуркі, закатваючы іх у асфальт 

Аўстралійскія навукоўцы прапануюць утылізоўваць цыгарэтныя бычкі, дадаючы іх у асфальт, што не толькі дазволіць пазбавіцца ад таксічных фільтраў выпаленых цыгарэтаў, але і палепшыць уласцівасці дарожнага пакрыцця, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Construction and Building Materials.

«Я ўжо шмат гадоў спрабую знайсці практычны і танны метад ачысткі навакольнага асяроддзя ад недакуркаў. Мы пакрылі цыгарэтныя бычкі парафінам і бітумам для таго, каб таксіны не маглі іх пакінуць ужо пасля траплення ў асфальт. Мы паказалі, што можна стварыць новы матэрыял з цікавымі ўласцівасцямі і адначасова вырашыць праблему ачысткі навакольнага асяроддзя ад небяспечнага смецця», — распавядае Абас Махаджарані з універсітэта RMIT у Мельбурне (Аўстралія).

Ужо сёння многія маркі асфальту і бетону вырабляюцца з выкарыстаннем крошкі з адпрацаваных аўтамабільных шын або пластыкавага смецця, а цэгла і іншыя матэрыялы для будаўніцтва вырабляюцца з рознай шклатары і будаўнічых адкідаў.

Цыгарэтныя фільтры раскладаюцца досыць павольна — у некаторых умовах іх распад можа заняць да пяці гадоў, што змушае навукоўцаў шукаць шляхі іх ўтылізацыі. Зрабіць гэта не так проста, бо порысты характар гэтых фільтраў дазваляе таксічным рэчывам, заключаным унутры іх, лёгка пакінуць іх межы разам з вадой і іншымі вадкасцямі.

Эксперыментуючы з недакуркамі, Махаджарані і яго калегі прыйшлі да высновы, што іх можна лягчэй за ўсё ўтылізаваць, у прамым сэнсе закатваючы пад асфальт у якасці аднаго з галоўных кампанентаў.

Як паказалі эксперыменты на падобным асфальце, ён валодаў меншай шчыльнасцю, чым звычайны, але пры гэтым быў такім жа стабільным і стойкім да дзеяння розных разбуральных фактараў, такіх як высокі ціск ці вібрацыі. Дадаючы або памяншаючы колькасць недакуркаў у асфальце, можна гнутка змяняць яго ўласцівасці і прыстасоўваць для працы ў розных умовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930