Знайсці
07.08.2017 / 17:11РусŁacБел

КНДР адмовілася ад прапановы Паўднёвай Карэі наладзіць адносіны

Кіраўнік МЗС КНДР Лі Ён Хо адказаў адмовай на прапанову свайго паўднёвакарэйскага калегі Кан Ген Хва станоўча адказаць на ініцыятыву наладзіць адносіны паміж дзвюма краінамі, паведамляе ВВС.

Кароткая сустрэча двух міністраў прайшла ў Маніле, дзе ў панядзелак адкрываецца сесія Рэгіянальнага форуму АСЕАН па бяспецы, адной з галоўных тэм на якой стане сітуацыя вакол КНДР.

Як паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Ёнхап са спасылкай на афіцыйных асоб, сваё рашэнне адкінуць ініцыятывы Сеула паўночнакарэйскі міністр матываваў тым, што «паўднёваму суседу не хапае шчырасці».

«У сітуацыі, пры якой Поўдзень супрацоўнічае з ЗША ў плане ўзмацнення ціску на Поўнач, такія прапановы выглядаюць няшчырымі», — перадае агенцтва словы міністра.

Раней паўночнакарэйскі міністр правёў сустрэчу з кіраўніком МЗС КНР Ван І. Прадстаўнік Кітая заявіў, што ўсё ж спадзяецца на хуткія перамовы паміж двума краінамі.

У сярэдзіне ліпеня Паўднёвая Карэя прапанавала КНДР правесці перамовы ваенных прадстаўнікоў па зніжэнні напружанасці на Карэйскім паўвостраве, а таксама аднавіць дыялог па лініі Чырвонага Крыжа.

Ідэю аднаўлення дыялогу паміж дзвюма дзяржавамі вылучыў прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян. Перамовы павінны былі прайсці ў дэмілітарызаванай зоне паміж дзвюма дзяржавамі ў бліжэйшы час.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930