Знайсці
07.08.2017 / 17:08РусŁacБел

У ЗША забаранілі тэхналогію «дзяцей ад трох бацькоў»

KTSDESIGN/Science Photo Library

Амерыканскія ўлады запатрабавалі ад лекара, які праславіўся дзякуючы аперацыі па нараджэнні «дзіцяці ад трох бацькоў», спыніць рэкламаваць ужытую ім тэхналогію. Прычына гэтага ў тым, што пакуль не атрымана дастатковых пацверджанняў бяспекі працэдуры, піша The Verge.

Першае «дзіця ад трох бацькоў» (якое развілася з яйцаклеткі донара, у якую было перасаджана ядро яйцаклеткі маці) нарадзілася ў Мексіцы ў красавіку 2016 года.

Такім чынам, донар носіць генетычны матэрыял двух людзей (маці і бацькі будучага дзіцяці), а сам з'яўляецца трэцім.

У сувязі з тым, што з моманту нараджэння прайшло яшчэ вельмі мала часу, а бацькі дзіцяці абмяжоўваюць правядзенне аналізаў і тэстаў медыцынскай неабходнасцю, тэхналогія не прызнаная бяспечнай і забароненая ў большасці краін свету.

Нягледзячы на гэта, паведамляецца аб паўтарэнні аперацый у Кітаі і Украіне.

Такі складаны метад апладнення ўжываецца ў выпадку генетычных захворванняў маці, напрыклад, сіндрома Лея (захворванне, якое характарызуецца парушэннем функцыянавання цэнтральнай нервовай сістэмы і мозгу). Пры перасадцы ядра яйцаклеткі можна пазбегнуць шмат якіх захворванняў.

Чытайце таксама:

Навукоўцы распавялі пра новую методыку зачацця дзіцяці «ад трох бацькоў»

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера